АГУЛЬНЫЯ ІНТАРЭСЫ ЗБЛІЖАЮЦЬ

На чачэрскай зямлі на днях пабывала з рабочым візітам група з ліку прадстаўнікоў раённай вертыкалі – намеснікі старшынь Веткаўскага, Рагачоўскага і Буда-Кашалёўскага райвыканкамаў прыехалі ў Чачэрск па абмену вопытам і наладжванню больш цесных працоўных і сяброўскіх сувязяў. Гасцей суправаджаў намеснік старшыні Чачэрскага райвыканкама Пётр Несцяровіч. Члены дэлегацыі азнаёміліся з культурна-гістарычнымі каштоўнасцямі Чачэршчыны, што ўваходзяць у “Залатое кальцо Гомельшчыны”, падзівіліся прыгожымі краявідамі горада і па традыцыі завіталі ў залы гісторыка-этнаграфічнага музея. Гэта сустрэча з традыцыйным мінулым нашага краю вельмі ім спадабалася, была адзначана ўнікальнасць старых ікон і іншых цікавых экспанатаў.
За “круглым сталом” калегі падзяліліся методыкай укаранення ідэалагічнай работы ў сваіх раёнах, абмяркоўвалі пытанні жыцця малых гарадоў і іх сацыяльна-эканамічнае развіццё, прыводзілі станоўчыя прыклады арганізацыі культурнага і спартыўнага жыцця грамадзян, абмяркоўвалі пытанні занятасці насельніцтва і інш. Суседзям спадабалася форма работы ў Чачэрску з маладымі кадрамі, яны ўзялі за прыклад правядзенне сустрэч кіраўніцтва раёна з таленавітай моладдзю. Візіт на Чачэршчыну, на іх думку, стаў карысным. Што ж, нам ёсць чым падзяліцца.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика