СПРАВЫ З КАРАЛЕВАЙ ПАЛЁЎ

Больш за палову адведзеных пад кукурузу плошчаў у раёне ўжо засеяна. Хутчэй за астатніх выконваюць свае задачы працаўнікі КСУП “Палессе”, ПСУП “Роўкавічы” і ААТ “Отар”, у якіх план па сяўбе каралевы палёў выкананы больш як на 60 працэнтаў. Галоўная заслуга ў гэтым, безумоўна, механізатараў. Так, Міхаіл Карлоўскі з “Отара” засеяў кукурузай 570 гектараў, на сто гектараў менш пакуль значыцца ў пуцявых лістах Сяргея Ляднёва (ААТ “МатнявічыАгра”). У КСУП “Палессе” актыўна выконвае згаданую справу Віктар Міхаленка – ён засеяў 460 гектараў. Буйныя жоўценькія зярняткі з-пад сеялкі Дзмітрыя Куцапалава з КСУП “Вазнясенск” леглі ў глебу на плошчы 407 гектараў, на сем гектараў менш – у Мікалая Садоўнікава з КСУП “Батвінава”. Васіль Багумілаў (ПСУП “Роўкавічы”) засеяў 285 гектараў, а Васіль Паціпка (КСУП “Звязда”) – 177.
Дадзеныя прадастаўлены РК прафсаюза работнікаў АПК за 16 мая 2011 года.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика