Яе руплівыя рукі

Короткевич О.Шмат гадоў на карысць сельскай гаспадаркі аддана і сумленна працуе аператар машыннага даення ААТ «РоўкавічыАгра» Вольга Караткевіч. У гэтым сельгаспрадпрыемстве жанчына добрасумленна выконвае свае абавязкі чатыры гады. Дзякуючы руплівым рукам і адказнасці ёй удаецца выконваць вытворчыя паказчыкі. Так, за дзесяць месяцаў года Вольга Аляксееўна надаіла больш за 242 тоны белага золата, за такі ж перыяд надой на адну галаву складае амаль што пяць тон малака. Усяго ў падапечных аператара знаходзяцца 50 буронак, надзяліць увагай якіх неабходна тройчы на дзень. Першая дойка пачынаецца а шостай гадзіне раніцы, таму балаваць сябе паўнацэнным сном не прыходзіцца, як і не атрымліваецца раней трапіць да ложку. Між тым, руплівая жанчына не скардзіцца на цяжар сельскагаспадарчай працы, проста добрасумленна робіць сваю справу.
С.Аўчыннікава.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика