Алексей Хомченко из ОАО “Отор” закладывает фундамент будущего урожая

Алексей Хомченко

В сельхозпредприятии “Отор” завершается весенняя посевная. В свежую и влажную почву оторские аграрии заложили золотистое зерно овса на площади 150 гектаров и столько же зернобобовых культур, засеяли отборными семенами ячменя 50 га посевного клина и на финише – 2 235 га кукурузы.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Для механізатара гаспадаркі Аляксея Хомчанкі гэта пасяўная кампанія – чарговы іспыт на прафесіяналізм і земляробчае майстэрства. Хаця за 15 гадоў кіравання глебаапрацоўчай тэхнікай Аляксей напрацаваў і спрыт, і навык, і асабістую адметную тактыку. Атрымаўшы пасля школы пасведчанне трактарыста-машыніста, адразу прыступіў да работы. Спачатку набіраўся вопыту на матнявіцкіх палетках у кабіне МТЗ-82 з цялежкай, а ўжо затым асвоіў практычныя веды ворыва, баранавання, культывацыі і іншых аграрных працэсаў.

Прыемна назіраць, як лёгка і паслухмяна паддаецца магутная тэхніка сіле чалавечых рук і таленту. Энерганасычаны New Holland з сеялкай Аляксея Хомчанкі спрытна абыходзіць круг за кругам насычанае кіслародам і мінеральнымі тукамі поле, куды разам з зярняткамі хлебароб кладзе і кавалачак свайго гарачага сэрца, закладваючы грунтоўны падмурак пад будучы ўраджай. Старанні і граматнае веданне аграрыем тэхналогіі сяўбы спрыяе якаснай рабоце. Метр за метрам трактар упэўнена круціць калёсамі, пакідаючы за спінай гладкую паверхню будучай нівы. Пасяўная плошча мяккая і роўная, нібы выпрасаваная. Значыць, усё зроблена правільна, без агрэхаў і пралікаў. І гэта – паказчык акуратнасці, вялікай адказнасці і любові да абранай справы.

А прыкладам для Аляксея Хомчанкі стаў бацька, які і сёння з сынам шчыруе на роднай зямельцы за рулём сталёвага “каня”. Так, дзякуючы заклапочанасці, дысцыпліне, мазольным рукам і вернасці прафесіі, здабываецца золата палёў, гартуецца воля і працоўная слава ўсяго калектыву.

Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика