С любовью к каждой строчке: секрет успеха мастера швейного цеха “Мегалайса” Ларисы Хурбатовой
Лариса Хурбатова
Для мастера швейного цеха общества с ограниченной ответственностью “Мегалайс” Ларисы Хурбатовой нет более любимого дела, которым она занимается уже много лет.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Ларыса Яўгенаўна родам з Рэпішча. Пасля школы скончыла Гомельскае вучылішча № 230 і з дыпломам аператара швейнага абсталявання ўвайшла у прафесію. Пачынала на панчошна-трыкатажнай фабрыцы “8 Сакавіка”, дзе праходзіла вытворчую практыку. Потым, пасля выхаду з дэкрэтнага адпачынку, спрабавала сябе ў іншай прафесіі, але яе заўсёды цягнула да швейнай машыны, ад ціхага стракатання якой адвыкнуць немагчыма. Хацелася ўласнымі рукамі з каляровай тканіны стварыць элегантны ўбор або бяспечную і зручную рабочую форму. І калі ў 2011 годзе фабрыка мастацкіх вырабаў “Надзея” была скасавана і ўступіла месца філіялу ТАА “Стэцкевіч-Спецадзенне”, вярнулася да любімай справы.
Швачка, кантралёр, укладчык-упакоўшчык і майстар швейнага цэха – такі яе працоўны шлях і прафесійны рост. Свой талент і назапашаны вопыт яна накіроўвае на тое, каб прадукцыя адпавядала ўсім паказчыкам высокай таварнай якасці і густу заказчыка. Халаты, камбінезоны, фартухі і пальчаткі – усё, што ўваходзіць у камплект спецадзення, калектыў “Мегалайса” прапануе арганізацыям і прадпрыемствам Чачэршчыны, дзелавым партнёрам за межамі раёна. А Ларыса Хурбатава пільна сочыць, каб кожная партыя прадукцыі выглядала не толькі прывабна знешне, але была зручнай, надзейнай і камфортнай. Яе жаночая далікатнасць, інтуіцыя, гаспадарлівасць, такт і скурпулёзнасць – адна з гарантый стабільнасці і добрых вынікаў калектыўнай працы.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора
