Столовая для птиц работает во дворе у чечерянина Николая Боброва
Николай Бобров
Нынешняя зима принесла немало радости детворе: лыжи, санки, ледяные горки и другие снежные забавы. Однако пышное белое покрывало представляет определенные трудности для птиц. Выжить в период зимовки им помогает чечерянин Николай Бобров.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Кожны год Мікалай Іванавіч запрашае да зімовага стала галодных вераб’ёў і сінічак. Яны зграямі сталуюцца з рук клапатлівага гаспадара на яго падворку. Прылятаюць тройчы ў дзень, нібы па раскладу – хоць гадзіннік па іх звярай. Першымі акупіруюць кармушку са смачнымі пачастункамі так званыя хатнія птушкі, якія жывуць пад стрэхамі і ў шчылінах пабудоў, за аконнай ліштвой. А потым да іх далучаецца да дзясятка залётных едакоў. Любімы пачастунак “крылатай эскадрыллі” складае насенне сланечніка і гарбузовае, а таксама самы жаданы дэлікатэс – свіное сальца.
У мінулыя гады, калі снегу было няшмат, кілаграма чорных сытных бубак хапала на тыдзень. А зараз толькі на адзін дзень, як гаворыць пенсіянер. Жменя семак разыходзіцца ў лічаныя хвіліны. Каб задаволіць птушыны апетыт, мужчына набываў неабходны корм у гомельскіх супермаркетах па танным цэнам. Зараз праклаў грунтоўную сцяжынку да мясцовага “Светафора”.
– Шкада маленькіх птушак, як жа ім перажыць холад! – уздыхае Мікалай Іванавіч. І заклікае ўсіх жыхароў краю, школьнікаў далучыцца да добрай справы і дапамагчы братам нашым малодшым дачакацца вясны. Да таго ж, калі іх “прыручыць”, птушкі стануць выдатнымі памочнікамі ў барацьбе са шкоднікамі саду і агарода.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора
