Трудовые династии – опора и слава чечерской земли

Михаил и Григорий Куцепаловы

За сильные руки, щедрые сердца и упорство хлеборобов-тысячников чествуют на мехдворах, зернотоках и прямо в поле, одаривая героев жатвы глубокой благодарностью. Приятно, что среди тех, кто собрал 1000 тонн зерна в бункеры комбайнов и вывез столько же на переработку, были не только труженики села и преданные своему делу хлеборобы, но и семейные бригады, и трудовые династии.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

У ААТ “Отар” браты Віктар і Яўген Хрысціны ў гэтым сезоне прымалі віншаванні з дасягнутым вынікам адначасова. Яўген намалаціў сваю пераможную тысячу з напарнікам Ігарам Калёсным, а Віктару надзейнай падтрымкай і лепшым прыкладам стаў вопытны аксакал сваёй справы Андрэй Буракоў.

Виктор и Евгений Христины

У сёлетняй уборачнай кампаніі ў “Отары” сярод тысячнікаў Міхаіл Міхайлаў і яго пляменнік Дзмітрый, а таксама камбайнер Дзмітрый Яначкін. З Віктарам Міхаленкам па хлебнай ніве ён калясіў, збіраючы па зернейку з любоўю вырашчаныя ячмень ды пшаніцу. І ва ўзнагароду за плён – жаданая 1000 тон намалоту. А ў той час брат Дзмітрыя, механізатар ААТ “Палессе” Аляксандр Яначкін, круціў калёсамі свайго трактара, дастаўляючы на зернесушыльны комплекс каштоўныя здабыткі багацця палёў.

Михаил и Дмитрий Михайловы
Дмитрий Яночкин
Александр Яночкин

Прозвішчы братоў Міхаіла і Рыгора Куцапалавых з ААТ “Батвінава” добра вядомы ўсяму краю, бо маладыя і руплівыя, яны заўсёды наперадзе. Вось і сёлета сталі лідарамі-тысячнікамі па намалоце. А іх дзядзька Мікіта Куцапалаў – на адвозцы. У КСУП “РоўкавічыАгра” рука аб руку працавалі Валерый Еўтухоў з пляменнікам Аляксандрам Свістуновым.

Валерий Евтухов и Александр Свистунов

Чачэршчына шануе і праслаўляе чалавека працы, яго вернасць прафесіі і ўменне па-гаспадарску весці справы, работаць на станоўчы вынік. Чачэрскі край клапаціцца і ўсхваляе працоўныя рукі людзей, якія не пакінулі бацькоўскі куток, не прамянялі сціплую “канапатую” вёсачку і сялянскія турботы на камфортнае гарадское жыццё. І такім людзям мы гаворым вялікі дзякуй за іх унутраную сілу, цярпенне і значны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны і ўсе, што яны робяць для шчаслівага будучага сваёй малой радзімы і працвітання сінявокай Беларусі.

Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика