Чечерянин Игорь Чернявский посвятил свою жизнь сохранению культурного наследия Беларуси

Игорь Чернявский. Фото из архива

На днях нашему земляку, эксперту в области историко-культурного наследия, белорусскому археологу архитектуры Игорю Чернявскому исполнилось 70 лет. Уроженец Чечерска с улицы Колхозной, посвятил свою жизнь и знания сохранению и защите историко-культурных ценностей страны.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Жаданне займацца архітэктурна-археалагічным вывучэннем гарадоў і замкаў на прафесійным узроўні прывяло Ігара Мяфодзьевіча ў Беларускі дзяржуніверсітэт імя У.І.Леніна на гістарычны факутьтэт. Падчас вучобы кожнае лета ў складзе экспедыцыі Акадэміі навук ездзіў на археалагічныя раскопкі, прага да якіх абудзілася ў яго яшчэ ў школьным узросце. З 1979-га працаваў у спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрнях Міністэрства культуры БССР, займаў пасады начальніка аддзела архітэктурна-археалагічных даследванняў і начальніка сектара археалогіі, старшыні пастаяннай камісіі па культуры, ахове і адраджэнні культурнай спадчыны гарсавета, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры. За доўгі час сваёй працоўнай дзейнасці правёў даследаванне дзясяткаў помнікаў архітэктуры і археалогіі ХІІ-ХVІІІ стагоддзяў у Гродне, Любчанах, Крэве, Пінску, Віцебску, Магілёве, Мінску, Міры, Нясвіжы, Ружанах і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Вывучаў надворныя пабудовы Лідскага і Мірскага замкаў.

Пляменнік савецкага і беларускага археолага Міхаіла Чарняўскага прыклаў свае намаганні таксама ў папаўненні фондаў чачэрскага гісторыка-этнаграфічнага музея. Напачатку 1980-х гадоў пры раскопках на Замкавай гары ў Чачэрску былі знойдзены металічныя вырабы, фрагменты керамічнага посуду, якія потым папоўнілі фонды гісторыка-этнаграфічнага музея. Аддаўшы любімай справе больш за 40 гадоў, з якіх 26 у якасці дзяржаўнага служачага, Ігар Мяфодзьевіч выйшаў на заслужаны адпычанк. Пэўны час пісаў навуковыя артыкулы, чытаў студэнтам лекцыі, удзельнічаў у мерапрыемствах па рэалізацыі беларуска-польскага праекта «Нясвіжская акадэмія». А зараз, як прызнаўся сам беларускі археолаг, займаецца ўласным здароўем і будаўніцтвам на загараднай дачы. «З настальгіяй успамінаю Чачэрск, сваю вуліцу і берагі некалі магутнага шырокага Сожа, – дзеліцца пачуццямі Ігар Чарняўскі. – А яшчэ сяброў і калег, якіх ужо, на жаль, няма. Шкадую, што не стала майго калегі, таленавітага архітэктара Івана Дземура, дзякуючы якому ў горадзе пачалася рэстаўрацыя гарадской ратушы, з’явіўся кінатэатр, прайшоў карэктыроўку генплан па будаўніцтву цэнтральнай плошчы. У 1987 годзе яго перавялі ў абласны цэнтр, дзе ён працаваў на розных кіраўнічых пасадах».

Такі цудоўны, цікавы і насычаны працоўны шлях прайшоў наш зямляк, ахвяраваўшы свае веды, здольнасці і сілы дзеля адраджэння і захавання матэрыяльных каштоўнасцей і духоўнай спадчыны роднай краіны.

Валентина ПРАНКЕВИЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика