Война забрала родных и оставила шрам на сердце бабичанки Натальи Карповской

Наталья Карповская. Фото из архива

Великая Отечественная война оставила глубокий шрам на сердце жительницы деревни Бабичи Натальи Исаковны Карповской. Потеря близких ей людей и отца, не вернувшегося с фронта, остается незаживающей раной и по сей день.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Маленькая Наташа з’явілася на свет у 1936 годзе. Праз яе лёс чорнай паласой прайшла вайна. Хоць і было дзяўчынцы мала гадкоў, але нешта з тых крывавых падзей назаўсёды засталося ў памяці. Асабліва балючым рэхам адгукваецца тое, як ратавалася ад смерці. Зімой 1943-га немцы запалілі вёску, яны хадзілі ад хаты да хаты і забівалі ўсіх, хто трапляўся на вочы. Не шкадавалі ні малых, ні старых. Пачуўшы на вуліцы крык і лямант, людзі ўцякалі хто куды. Разам з родзічамі схавалася ў склепе і маленькая Наташа. З імі быў татаў бацька, дзед Іван. Разумеючы, што агонь знішчыць усё гаспадарскае дабро, накінуўшы на дзверы пограба клямку, ён выйшаў са сховішча, каб забраць з дому дарагую яму рэч. Але вярнуцца не паспеў, быў забіты карнікамі прама на парозе хаты. Адзін з паліцаяў хацеў праверыць склеп і ўжо накіраваў у той бок дула аўтамата, але другі спыніў яго са словамі: «Не хадзі, бачыш, там зачынена». Гэта і ўратавала сям’ю. А дзед Іван згарэў, толькі костачкі засталіся. Яго потым пахавалі ў агульнай яме з сынам – у гэты ж дзень 12 куль прабілі цела Пятрука, які прыкрыў сабой аднавяскоўца. Назаўсёды застаўся маладым і бацька Наталлі Ісакаўны. На фронт пайшоў адным з першых і загінуў разам з Антонам Мудраковым і іншымі вяскоўцамі. Пра тыя страты і жудасныя моманты фашысцкай акупацыі часта прыпамінае Наталля Карпоўская, калі на душу накоціць туга і смутак.

Але з цягам часу боль прытупляецца. Наталля Ісакаўна перажыла і бяду, і нягоды. Сваё жыццё звязала з роднай вёскай, тут жа добрасумленна працавала. Яе працоўны стаж – больш 40 гадоў у галіне жывёлагадоўлі. Даіла кароў, карміла грамадскі статак, палола буракі і брала лён, поруч з вяскоўцамі выходзіла на сенакос. Будавала і ўласнае жыццё. З мужам Аляксеем выхавала пяцёра дзяцей, за што ўзнагароджана медалём Мацярынства, дачакалася 9 унукаў і 14 праўнукаў. Вяла вялікую хатнюю гаспадарку, засявала агарод. Клопату хапала, але знаходзіла хвілінку, каб паспяваць, павадзіць карагоды, заклікаць вясну і ўславіць зямельку за яе прыгажосць і шчодрасць. Наталля Ісакаўна – адна з заснавальніц народнага гурта народнай песні, музыкі і танца «Лёс». Разам з ёй тагачасны спеўны калектыў папоўнілі Таццяна Селюкова, Марыя Біжунова, Таццяна Лахцерава, Ганна Цеплякова, віртуозная прыпевачніца Вольга Багданава і іншыя жанчыны. З народнай творчасцю яна не развітваецца і сёння. І нават у 89 Наталля Карпоўская ўсё такая ж добрая, пяшчотная, клапатлівая і жыццярадасная.

Валентина ПРАНКЕВИЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика