“НА КУПАЛА СОНЦА ГРАЛА…”

IMG_2439
Звыклае для чачаран свята чароўнай купальскай ночы ажывіла наваколле – гучала музыка, звінелі спевы, кружыў карагод… На пэўны час гарадскі амфітэатр ператварыўся ў вялікую сцэнічную пляцоўку, дзе адбываліся таямнічыя і магічныя дзеі народнага гуляння. Па звычаю не абышлося без удзелу ў масавым відовішчы тэатралізаваных фальклорных герояў: стромкіх і прывабных палявых русалак і шкодлівых ведзьмакоў. Як і належыць, у гэты дзень адбыліся варожбы на лёс і добрую долю, прапанаваліся купальскія гульні, у натоўп паляцелі вянкі, каб потым маладыя дзяўчаты пусцілі іх па вадзе – на пошукі свайго любага і адзінага. Ледзьве зямлі кранулася цемра, загарэліся вялікія вогнішчы, як сімвал ачышчэння ад хваробы і грахоў. Адным з элементаў ігрышча было фаер-шоу, на што гледачы пазіралі з цікавасцю і пад лёгкім уражаннем. Песні, скокі, жарты, рытмічныя маладзёжныя і тэматычныя мелодыі суправаджалі ўвесь працэс шумнага вясёлага гуляння. Асалоду ад сутыкнення з традыцыйнай нацыянальнай культурай атрымалі ўсе прысутныя, а для дзяцей самым запамінальным сталі салодкія гасцінцы і марожанае. Адпачынак для душы і цела прайшоў насычана і з агеньчыкам. Вядома ж, якая купальская ноч без гарачага полымя!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика