СПЯВАЛІ І ПЛАКАЛІ СТРУНЫ

20140604_100438
Чэрвень – не толькі першы месяц лета, але і перыяд добрага адпачынку дзяцей. У гэты час іншы раз здараюцца нечаканыя сюрпрызы і казачныя імгненні. Нешта падобнае адчулі на днях выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў Чачэрскага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва. Гукі чароўнага смычковага струннага інструмента ў руках таленавітага музыканта, работніка дзіцячай школы мастацтваў Роберта Рыбянчанкі зачароўвалі і натхнялі. У рэпертуары яго міні-канцэрта прагучалі матывы на еўрапескі манер: мініяцюры і адрыўкі санат кампазітараў Веняўскага, Крэйслера, Сен-Санса, Антоніа Вівальдзі вельмі ўразілі і быццам перанеслі душы слухачоў на крылах высокага мастацтва ў той перыяд, калі жылі самі стваральнікі класічнай музыкі. З аналагічнымі канцэртамі Роберт праводзіць творчую дабрачынную акцыю па дашкольных установах адукацыі. “Важна, каб дзеці з маленства далучаліся да прыгожага”, – лічыць скрыпач, і ў гэту пятніцу плануе сабраць аўдыторыю аматараў акадэмічнай музыкі ў сценах гарадской ратушы. А адміністрацыя ЧТЦСАН дзячыць альтруісту і яго кіраўніцтву за падараваныя хвіліны задавальнення.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика