ЗОРКАПАД АД ДАШКАЛЯТ

НішIMG_0479то не выклікае такіх цёплых і чуллівых пачуццяў як радасныя ўсмешкі на тварыках нашых дзяцей. Усе светлыя мары і добрыя намеры – дзеля іх шчаслівага жыцця. А яны ж такія розныя, такія адкрытыя і з асабістым творчым патэнцыялам.
Каб раскрыць мастацкія здольнасці, напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей у раёне штогод праводзіцца фестываль дзіцячай творчасці “Как прекрасен этот мир”, у якім прымаюць удзел рабяты дашкольнага ўзросту і іх выхавацелі. І кожны раз гэтыя канцэрты ўзрушваюць і здзіўляюць, на сцэну нельга глядзець без слёз – столькі ў выступленнях садкоўцаў абаяльнасці і зачаравання. Танцы, песні, скокі, тэатралізацыя – усё злілося ў адзін вальс эксцэнтрычнасці і таленту. Нібы маладыя ластаўкі, пырхалі на клубных падмостках хлопчыкі і дзяўчынкі, а іх бацькі, бабулі і педагогі хваляваліся за маленькіх артыстаў і падтрымлівалі гучнымі апладысментамі. Усяго ў фестывалі юнага даравання прынялі ўдзел дзевяць дашкольных устаноў адукацыі, хаця рыхтаваліся ўсе садкі раёна. Аднак пры адборы нумароў улічваліся самыя яркія, дзе артыстычныя і музычныя здольнасці праявіліся найбольш выразна. Наогул жа ўсё мерапрыемства прайшло не менш арыгінальна, пачынаючы ад сцэнічных касцюмаў і канцэртнага рэпертуару. Такой думкі прытрымліваліся і члены дэлегацыі аддзела адукацыі Гомелькага раёна на чале з намеснікам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Аленай Якіменка. Госці аднадушна пагадзіліся, што свята адбылося цікавае і відовішчнае і запрасілі чачаран на аналагічную творчую сустрэчу ў Гомель 3 чысла наступнага месяца.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика