ДЛЯ ДЗІЦЯЧАЙ РАДАСЦІ

IMG_0494
Абавязак дарослых – зрабіць дзяцінства маленькіх жыхароў нашай краіны шчаслівым і сонечным. Для кожнага хлопчыка ці дзяўчынкі важна верыць у дабрыню і казку. І іншы раз нават самыя неверагодныя мары здзяйсняюцца. Такі прыемны цуд падаравалі для выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу работнікі банкаўскай сістэмы – напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей для вясёлых забаў малым гарэзам быў перададзены хатні спартыўна-ігравы комплекс ад імя ГА “Белая Русь” адкрытага акцыянернага таварыства “АСБ Беларусбанк”. Цяпер рабяты змогуць карысна правесці свой вольны час і не выходзячы з пакояў заняцца спортам. І, што вельмі важна, у гэтыя хвіліны яны застануцца пад наглядам прыёмных бацькоў.
А днём пазней не менш прыемнае мерапрыемства адбылося на базе гімназіі г.Чачэрска – сярод навучэнцаў пятага класа з мэтай прыцягнення падрастаючага пакалення ў банкаўскую сферу і інфармавання аб фінансавых інструментах, прадуктах і паслугах банка прайшоў конкурс малюнка “Фінансавая азбука ад А да Я”. Свае творчыя работы прадставілі некалькі ўдзельнікаў, якія выказалі пасрэдніцтвам алоўка і аркуша паперы асобны светапогляд на гэту тэму. Усе яны былі адзначаны за актыўнасць латарэйнымі білетамі і рэкламнай прадукцыяй АСБ “Беларусбанк”, а Ксенія Гуменнікава як пераможца конкурсу атрымала яшчэ ў дадатак падарункавую дзіцячую пластыкавую картку з грашовым прызам. У будучым яшчэ многія школьнікі выказалі пажаданне паспрабаваць сябе ў якасці мастакоў і стаць кліентамі прэстыжнага банка.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика