ЗА ЛІЧБАМІ – ПРАЦА ЛЮДЗЕЙ

Пакуль хлебаробы клапоцяцца пра сяўбу, жывёлаводы шчыруюць на вытворчасці малака і мяса. На малочна-таварнай ферме “Вазнясенск”, як расказала журналістам брыгадзір МТФ Пелагея Мікалаеўна Валуськова, утрымліваецца 1607 галоў грамадскага статка, сярод якіх 362 – дойнага пагалоўя. Свежае малачко здабываюць восем пастаянных і два падменныя аператары машыннага даення. За мінулы месяц на карову тут атрымана 569 кілаграмаў сырадою, або ў сярэднім на адну пяструшку за суткі 17,9 кг. Валавая вытворчасць склала 205,9 тоны пры таварнасці 90%. Працаўнікі гэтай фермы добрасумленна ставяцца да пастаўленых перад імі задач, і гэта дазваляе быць пастаянна наперадзе, а значыць, атрымоўваць прадукцыю высокай якасці – класам экстра за акрэслены перыяд рэалізавана дзяржаве 52% ад агульнай колькасці атрыманага малака. Па-ранейшаму ўтрымлівае перадавыя пазіцыі Васіль Іванавіч Іванчык – яму ўдалося пяшчотай і стараннем прымусіць сваіх доенак выпрацоўваць малако па максімуму, што дазволіла атрымаць за сакавік 29,5 тоны белага золата, або плюс 11,3 тоны да задання. На адну ўмоўную адзінку ён надаіў 656 кг (план 404 кг), або 19,8 кг за суткі. Шмат гадоў лідыруе па вытворчасці малочнай прадукцыі і Святлана Іванаўна Бяляева, паказчыкі якой займаюць другую пазіцыю ў перадавой сетцы – 28,1 тоны (план 21,1 т), або на карову 598 кг пры плане 449 кг.
Няблага спраўляюцца на МТФ і з планамі па вытворчасці мяса: з атрыманых у сакавіку 27,4 тоны прывагі па гаспадарцы 26,1 тоны нарасцілі жывёлаводы цэнтральнай фермы, а гэта 788 грамаў сярэднесутачна. Бычкі растуць, як на дражджах, а іх здаровы стан  забяспечвае ў вялікай ступені галоўны ветурач  Анатоль Яфімавіч Драбышэўскі. Доктар парнакапытных сочыць за пагалоўем ад самага нараджэння,  ставіць рагатых выхаванцаў на ногі і выводзіць у агульны статак. Вельмі клапатліва адносяцца тут да мясной пароды лімузінаў, якіх на адкорме 78 галоў. Пра таварную жывёлу нават жартлівую прыпеўку склалі: “В Вознесенске лимузины круче импортной машины, мы их кормим хлебом, квасом – весь район завалим мясом”. А ў аснове гэтых гумарных радкоў – руплівасць чалавечых рук. Сярод перадавікоў вытворчасці прозвішча Ніны Леанідаўны Роевай, якая корміць групу цялят ва ўзросце ад трох да шасці месяцаў колькасцю 259 галоў і атрымала ў мінулым месяцы 792 грамы сярэднесутачнай прывагі БРЖ.
Так, за высокімі лічбамі і станоўчымі фактамі – цяжкія будні ўсяго калектыву работнікаў фермы. І сёння мы ім шчыра дзячым за кароткія ночы і напружаныя дні. Дзячым за мяса і каўбасы, за сыр, малако і смятану. Беражыце сябе і заставайцеся заўсёды ў баявым працоўным настроі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика