НАДОІ І ПРЫВАГІ

Якім чынам надвор’е паўплывала на паказчыкі працы ў сектары жывёлаводства, расказвае старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга Ігнаценка:
– На падвядзенні вынікаў работы за мінулы месяц па валавай вытворчасці малака сярод аператараў машыннага даення фігурыруе прозвішча Таццяны Драздовай з ААТ “Звязда”, якая атрымала ад свайго статка 28,5 тоны малака, надой жа на адну фуражную карову склаў 432 кг. Гэта крыху менш, чым у Людмілы Ермаковай з ААТ “Отар”, дзе гэта лічба раўняецца 494 кг. Надоі ў групе Валянціны Саханавай з ААТ “МатнявічыАгра” за люты – 24 тоны, ад адной каровы – 436 кг малака. Замыкаюць ланцуг працоўных поспехаў Святлана Бяляева з КСУП “Вазнясенск” (480 кг і 26,5 тоны), Мікалай Шапяленка з КСУП “Батвінава” (432 кг і 22,9 тоны) і  Вольга Караткевіч з КСУП “РоўкавічыАгра” (370 кг і 15,6 тоны). Пашчыравалі на ніве мясной вытворчасці ў мінулым месяцы жывёлаводы на адкорме з ААТ “Звязда” Фёдар Малашкін, Рыгор Малашкін і Віктар Герашчанка, якія дасягнулі 876 грамаў сярэднесутачнай прывагі жывёлы, і Васіль Дзямідаў з КСУП “Батвінава” – 762 грамы. На адкорме лепшай стала  Наталля Грыгарук з ААТ “Отар” ­– 1030 грам прывагі БРЖ,  на другім месцы бяляеўскі жывёлавод Аляксей Братачкін ­– 817 грамаў і на трэцім прыступку вазнясенская працаўніца Ніна Роева – 750 грамаў. Дзякуй усім за старанні і добрыя вынікі!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика