009 – Год роднай зямлі

Сёлетні год аб”яўлены на Беларусі Годам роднай зямлі. Вялікая ўвага надаецца гэтай тэматыцы ў Роўкавіцкай сельскай бібліятэцы. Установа працуе ў экалагічным напрамку, а гэта вялікае поле дзейнасці і такі напрамак, які цесна звязаны з краязнаўствам. І аб тым, што моладзь і дзяцей цікавіць нацыянальная культура, гісторыя і сённяшні дзень, сведчыць адбылася экалагічная вандроўка “Шуміць у лесе лістапад”, падчас якой былі праведзены віктарына, завочнае падарожжа па “Залатому кальцу Гомельшчыны”, дзе на кожным гістарычным месцы была арганізавана стаянка з паведамленнем аб яго асаблівасцях. На працягу мерапрыемства праходзілі хвілінкі-інфармінкі, сабраныя на мясцовым матэрыяле: фальклорная, гістарычная, экалагічныя, лясная. Прыемна было тое, што ўдзельнікі ўважліва слухалі, з задавальненнем прымалі ўдзел не толькі ў гульнях, але і ў невялікай экспромт-тэатралізацыі. Было зразумела: ім гэта цікава, патрэбна.
Напрыканцы юнакі і дзяўчаты пыталіся, калі яшчэ можна адправіцца ў такое цікавае падарожжа. І стала добра на душы ад таго, што дзейнасць бібліятэкі запатрабавана ў маладых людзей, і да роднай зямлі яны адносяцца неабыякава.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика