“КУТОК ДАЎНІНЫ” пра многае РАСКАЖА

Музей народнага мастацтва “Куток даўніны”, які пачаў стварацца ў Роўкавіцкай сельскай бібліятэцы ў 1985 годзе, сёння мае цікавы матэрыял. За вялікі перыяд часу тут сабраны шмат рэчаў, што сведчаць аб побыце нашых продкаў у мінулым. Пра гэта і іншае расказвае загадчыца бібліятэкі Вольга Аляксееўна Фаміна:
–Традыцыйная культура Беларусі мае шматгранны і яскравы каларыт. Яна ўвасабляе ў сабе фальклор, рамёствы, песенныя і абрадавыя традыцыі. Так сталася, што ў нашага народа кожнае свята суправаджаецца ўласцівым толькі беларусам паэтычным, музычным і нават містычным фальклорам. Кожнае дзеянне мела свой глыбокі сэнс, які дайшоў да нас з даўніны. А бібліятэка – адна з тых сфер дзейнасці, дзе павінны збірацца, захоўвацца і аднаўляцца традыцыі і абрады нашых продкаў. Усё гэта трэба дзеля таго, каб захаваць і перадаць іх у спадчыну нашым дзецям і ўнукам. Таму на працягу 24 гадоў музей папаўняўся новымі экспанатамі. Сёння тут акрамя ўзораў абрадавай і фальклорнай паэзіі, ёсць побытавыя рэчы: калыска, пралка, ільняныя рушнікі, самавары, кадкі, розны посуд і шмат чаго іншага. Увогуле, налічваецца больш за 150 экспанатаў, створаных рукамі саміх вяскоўцаў. Менавіта яны ці іх родныя і перадалі ўсё гэта ў наш музей у якасці падарунка.
Той, хто пажадае пазнаёміцца з фондам музея, зможа зазірнуць у цікавы свет мінулага, датыкнуцца да часткі жыцця нашых дзядоў і прадзедаў, даведацца, як карысталіся той ці іншай рэччу.
Трэба выказаць вялікую падзяку ўсім, хто дапамагаў у стварэнні гэтага музея. Тое, што зараз мае Роўкавіцкая бібліятэка – вялікая коштоўнасць для ўсяго беларускага народа і ў большасці для таленавітай Чачэршчыны. Спадзяёмся, што і надалей ён будзе папаўняцца новым і цікавым матэрыялам.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика