ПА ШЛЯХУ ВЕДАЎ І ТВОРЧАСЦІ

IMG_1550ц
Тыдзень філалогіі, гісторыі і грамадазнаўства быў абвешчаны ў мясцовай гімназіі. Дарэчы, вучні праявілі свое здольнасці не толькі ў гэтых гуманітарных навуках, але і ў афармленні тэматычных стэндаў, выставы эскізаў гістарычных касцюмаў. У ліку мерапрыемстваў давялося пабываць на конкурсе чытальнікаў, прысвечаным юбіляру гэтага месяца, знакамітаму беларускаму пісьменніку Аркадзю Куляшову. На сцэне актавай залы гучалі вершы рознай тэматыкі, але асабліва пранікнёна чытала “Баладу аб чатырох заложніках” Юлія Мохарава. Членамі журы адзінадушна ёй было аддадзена першае месца. Таксама кранула выкананне вершаў Марыі Флар’яновіч і Ганны Гардзіенка, якія апынуліся на другім і трэцім месцах адпаведна. За аратарскае майстэрства адзначана самая юная ўдзельніца, пяцікласніца Вольга Мінькова.
У рамках тэматычнага тыдня таксама адбылася літаратурная гульня “Спакойнага шчасця не зычу нікому”. Старшакласнікі, падзяліўшыся на каманды з назвамі літаратурных твораў А.Куляшова, спаборнічалі ў ведах яго біяграфіі і творчасці, спрабавалі сябе ў якасці перакладчыкаў вершаў. У выніку перамагла каманда “Мая Бесядзь”.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика