“Я НЕ ПЛАЧУ, Я – ЛЮБЛЮ…”

IMG_7434
На чацвёртай творчай сустрэчы ў ККЦ “Акцябр”, якую падрыхтаваў і абараняў з падмуркаў сцэны ўтвораны ў кастрычніку 1917 года Нісімкавіцкі сельскі Савет, лейтматывам канцэртнай праграмы,  суцэльным музычна-песенным стрыжням працягнулася тэматыка вясковага жыцця і любові да роднага краю. А, як трапна падмеціў у сваім выступленні старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Малюкоў, засажэўскія прасторы і сапраўды непаўторныя, прыгожыя і шчодрыя на дары прыроды, таленавітых творцаў і мужных патрыётаў. Нісімкавіцкая зямля даравала Чачэршчыне двух герояў Савецкага Саюза – братоў Аляксандра і Пятра Лізюковых, на могілках у Сідаравічах пахаваны воін-інтэрнацыяналіст Уладзімір Глыбоўскі, месца стаянкі 1-й Гомельскай партызанскай брыгады ў п.Яміцкі – музей пад адкрытым небам. А колькі песень і вершаў напісана рукой і сэрцам мясцовых паэтаў!
Цэнтр Нісімкавіцкага сельскага Савета размяшчаецца на адлегласці 34 кіламетры ад Чачэрска. На яго тэрыторыі знаходзіцца 15 населеных пунктаў з колькасцю пражываючых 1 420 чалавек. У аграгарадках створана належная інфраструктура, а дзевяць вёсак абслугоўваюцца перасоўнымі аўтамагазінамі. Нараджаюцца немаўляты, замацоўваюцца на працоўных месцах і маладыя спецыялісты. Як раз пра гэта было ярка прадстаўлена ў тэатралізаванай пракладцы свята самадзейнымі артыстамі, у ролі якіх выступілі намеснік дырэктара ААТ “Звязда” Алена Серыкава і настаўнік фізкультуры Нісімкавіцкай школы Іван Панаськоў. Прыемна было пачуць каларытны барытон дырэктара Бабіцкай установы адукацыі Аляксея Маркоўскага, разам з Пятром Біжуновым парадавалі сваім талентам юныя гарманісты-аматары, захапілі традыцыйнымі танцамі і спевамі ўдзельнікі народнага фальклорнага ансамбля народнай песні, музыкі і танца “Лёс”. Усё пачутае і ўбачанае ў каторы раз падкрэсліла бясспрэчную выснову: Нісімкавіцкі Савет жыве, будуецца, працуе і спявае. А яшчэ – ЛЮБІЦЬ!
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика