ТРЫМАЮЦЬ ПЛАНКУ

Вынікі работы жывёлаводаў за снежань 2013 года сведчаць пра тое, што працоўнае спаборніцтва – добры стымул у працы. У авангард штомесячных дасягненняў перыядычна выходзяць прадстаўнікі працоўных калектываў гаспадарак раёна.
Па паказчыках апошняга месяца мінулага года лідарам па валавому надою малака стала Алена Партная з ААТ “Звязда”, якая атрымала ад свайго статка 38,6 тоны сырадою. Ёй літаральна наступае на пяты жывёлавод з Роўкавіч Вольга Караткевіч – 36,8 тоны. Отарскія жанчыны Алена Мініна і Алеся Пісарэнка ў спісе наступныя, паказчыкі іх старанняў – 31,7 і 29,5 тоны адпаведна. Далей у ланцугу лепшых аператараў Валянціна Дзямідава з КСУП “Батвінава” – 26,8 т, Святлана Бяляева з КСУП “Вазнясенск” – 23,1 т, Святлана Пісарэнка з КСУП “Палессе” – 19,2 т і Галіна Паўлюкова з ААТ “МатнявічыАгра” – 18,6 т. Самы высокі надой на адну фуражную карову ў Алены Мінінай – 546 кг, а найменшы ў Святланы Пісарэнка – 376 кг. Жывёлавод на адкорме з ААТ “Отар” Віктар Серыкаў – адзіны ў дадзенай намінацыі, якому ўдалося нарасціць мяса на сваіх цялятах у сярэднім 944 г за дзень. А вось што датычыць дарошчвання жывёлы, то тут у авангардную сетку трапілі чатыры чалавекі: Аляксандр Столбікаў з ААТ “Отар” дабіўся сярэднесутачнай прывагі ў групе бычкоў 997 г, Аляксандр Атрашкоў з ААТ “Звязда” пастараўся на 778 г, Ніна Роева з КСУП “Палессе” адкарміла рагатых гадаванцаў  на 766 г, а яе калега Валянціна Пісарэнка з КСУП “Батвінава” замыкае чацвёрку перадавікоў з паказчыкам 760 г. Раўненне на лепшых!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика