НАДЗЕЙНАЕ СЯБРОЎСТВА

IMG_2193
Раённае выданне для жыхаркі аграгарадка Вазнясенскі Ніны Іванаўны  Ключынскай не проста мясцовая газета. Для чалавека інтэлектуальнага і неабыякавага “Чачэрскі веснік” – і добры дарадчык, і верны спадарожнік, і выток шырокага інфармацыйнага поля. Сябраваць са сродкам масавай інфармацыі жанчына пачала з першых дзён, калі ў 1973 годзе па размеркаванню прыехала на Чачэршчыну працаваць у якасці настаўніцы. Тады ж аформіла падпіску на “Трыбуну камунізму”, бо для педагагічнага работніка неабходна ведаць пра тое, што адбываецца на тэрыторыі раёна, як абстаяць справы з эканамічным і сацыяльна-культурным становішчам, а таксама спазнаваць нешта новае і карыснае, каб па магчымасці потым прымяніць гэта ў практыцы.
Для мяне важна ўсё, што датычыць жыццядзейнасці нашага рэгіёну, – гаворыць Ніна Іванаўна. – Абавязкова прачытваю апошнія навіны, матэрыялы пра гісторыю краю выкарыстоўваю на ўроках са школьнікамі, прыклады правапарушэнняў сярод падлеткаў таксама стаўлю на ўвагу вучням для перасцярогі іх дрэнных паводзін. Кранаюць душу і вяртаюць у маладосць матэрыялы аб выселеных і зніклых вёсках, прыемна сустрэцца на старонках выдання з людзьмі, якія жылі побач і якіх ужо няма з намі. Не прапускаю ніводнага нумара, дзе ёсць замалёўкі і артыкулы паэта, ганаровага грамадзяніна Чачэршчыны Міхася Болсуна. Шкада, што перыядычнасць выхаду раёнкі ў свет стала штотыднёвай, але і тут ёсць свае плюсы. Тым больш, што толькі тут, на гэтых аркушах і твары землякоў, і радасць настальгіі аб мінулым. Ганаруся дасягненнямі чачаран, іх працоўнымі перамогамі. І, канешне ж, з радасцю чытаю публікацыі пра справы школьныя, бо заўсёды карысна ведаць, чым сёння жывуць мае калегі, якія вынікі настаўніцкай працы, скажам, у тым жа Палессі, або Матнявічах. Вялікае задавальненне адчуваю, калі на старонкі “Чачэрскага весніка” трапляюць матэрыялы пра нашу Камуна-Ленінскую школу, вершы і карэспандэнцыя вучняў. І, карыстаючыся момантам, хачу папрасіць рэдакцыю часцей друкаваць навіны ўстаноў адукацыі, асабліва школьнікаў, раскрываць праблемы і рэкламаваць поспехі чачэрскіх педагогаў. Вялікі дзякуй калектыву рэдакцыі і – мае пажаданні ў Новым годзе: стабільнага тыражу, вострага пяра і асабістага шчасця.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика