У КНІЖНЫМ ЦАРСТВЕ – ТВОРЧАСЦІ СВЯТЛО

Толькі сапраўдны патрыёт і прыхільнік сваёй справы зможа ўсё жыццё прысвяціць зберажэнню і захаванню культурных традыцый роднага краю. Такія добрыя чалавечыя якасці ўласцівы Ніне Фёдараўне Патапавай, бібліятэкару палескай сельскай бібліятэкі. У яе маюцца разнастайныя і цікавыя матэрыялы пра Чачэршчыну, якія жанчына на працягу шмат гадоў збірае разам з мясцовымі школьнікамі і студэнтамі. Дзякуючы такой актыўнай дзейнасці, Н.Ф.Патапава на базе бібліятэкі стварыла сапраўдны краязнаўчы фонд. За добрасумленнасць і адказнасць мае падзякі і Ганаровыя граматы. А яшчэ неаднаразова была прызнана лепшай у раёне сярод бібліятэчных работнікаў. У мінулым годзе, напрыклад, заняла I месца ў абласным конкурсе «Бібліятэка, неабходная грамадству». Але ж нездарма гавораць, сапраўды таленавіты чалавек ніколі не будзе аб гэтым гаварыць. Так і Ніна Фёдараўна зусім сціпла расказвае пра сваю прафесійную дзейнасць. У мясцовую ўстанову культуры яна прыйшла працаваць выпадкова 27 гадоў назад. Але зараз ужо не ўяўляе свайго жыцця без кнігі. Нават кожны раз, спісваючы той ці іншы экзэмпляр, адчувае смутак ад таго, што ў небыццё адыходзіць і гісторыя кожнай яго старонкі, і што можа некалі зусім даўно іх пералістваў, напрыклад, не толькі працаўнік сяла, але і будучы навуковец, ці заслужаны дзеяч Беларусі. Але зразумела, што час не стаіць на месцы, і новае заўсёды прыходзіць на змену стараму. – Сёння мы маем многа літаратуры для студэнтаў, – гаворыць Ніна Фёдараўна. – Шмат прыходзіць у нашу біблятэку людзей пенсійнага ўзросту, але ў два разы часцей сталі наведвацца дзеці. І гэта добры знак таго, што, дзякуючы такім бібліятэкарам як Н.Ф.Патапава, кніга не старчвае свае духоўную моц і значнасць.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика