НАВАГОДНІ БАЛЬ У РАТУШЫ

IMG_2070
Касцюміраваны святочны баль у рамках дабрачыннай навагодняй акцыі прайшоў у сценах гарадской ратушы. Жанчыны ў вячэрніх сукенках, а галантныя мужчыны ў строгіх пінжаках выглядалі нібы здані мінулых стагоддзяў.
Сюжэтна падкрэслілі атмасферу вечара і героі адрыўка з п’есы камедыі Дзяніса Фанвізіна “Недоросль”, прадстаўленую ўдзельнікамі аматарскага клуба “Графскі тэатр у Чачэрску”.  Прысутныя на пэўны час вярнуліся назад у мінулае, калі ў грамадстве шырока панаваў свецкі этыкет і вяльможная абыходлівасць. Тут жа прыхільнікі харэаграфічнага майстэрства паказалі танцавальныя майстар-класы.
Таксама азартныя чачаране мелі шанец прыняць удзел у дабрачынным аўкцыёне, дзе разыгрываліся святочныя лоты і навагодняя атрыбутыка. Выручаныя сродкі будуць накіраваны на патрэбы графскага тэатра.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика