ДЗІЦЯЧЫЯ РАДАСЦІ

IMG_1883
Натуральны фэст дзіцячых усмешак і непадробнай радасці прынеслі маленькім жыхарам раёна святочныя дні навагодніх забаў. Лясная прыгажуня ў рознакаляровых цацках і бліскучай мішуры сабрала ў гэтыя зімовыя дні пад сваімі шатамі сотні рабят, якія так сквапна  чакалі сустрэчы з нечым дзіўным і чароўным. На базе раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі  “Нашы дзеці” прайшлі  дзіцячыя ранішнікі: да Дзеда Мароза былі запрошаны выдатнікі школ, пераможцы раённых і абласных прадметных алімпіяд, хлопчыкі і дзяўчынкі са шматдзетных, прыёмных, апякунскіх сем’яў і дзеці-інваліды. Дарослыя пастараліся зрабіць сустрэчу з казкай сапраўды цудоўнай і незабыўнай. А ў дадатак да радасных пачуццяў, тэатралізаванага прадстаўлення і цікавых рухомых гульняў для ўдзельнікаў балазлівых ігрышчаў сталі салодкія падарункі, якія былі набыты за грашовыя сродкі, выдзеленыя раённым выканаўчым камітэтам. Няхай жа гэты агонь душы і агульнага прадчування дзівосаў не растопчуць колы часу, не распыліць бязлітасны вецер жыццёвых перамен.
З Новым годам!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика