У КАРАГОДЗЕ МЫ БЫЛІ…

IMG_1776
З традыцыйнага ваджэння карагода каля галоўнай ёлкі горада пачалося навагодняе святочнае гулянне “А ну-ка, дзядуля Мароз!”. Больш дзясятка чырвонаносых Дзядоў Марозаў і прывабных стромкіх Снягурак, якіх суправаджалі героі казак і персанажы зімовага свята, кружылі на сцэне і па цэнтральнай плошчы ў вясёлых скоках, спаборнічалі ў песенна-музычных конкурсах і віншавалі ўсіх прысутных з надыходзячым Новым годам. Мелодыю снежаньскіх пацех падхапіла і надвор’е – на вуліцы было золка, халодны вецер заварочваў Дзядам Марозам футравыя шубы і белыя бароды, фарбаваў дзяўчатам тварыкі і прымушаў актыўней тупаць нагамі ў такт музыцы.
Танцы танцамі, але важным было таксама творчае спаборніцтва. А падарункі за лепшае выступленне і гумарны настрой дасталіся камандам Залескай і Палескай школ, якія раздзялілі паміж сабой першае месца. Казачныя героі, прадстаўленыя Залескім ККЦ, занялі другі прыступак на алімпе гэтага забаўляльнага зімовага “шапіто”. Але галоўным той сустрэчы стаў сам працэс гульні, дзе ўсе атрымалі зарад бадзёрасці і добрую порцыю адрыналіну. Аднак самае цікавае яшчэ наперадзе. З Новым годам!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика