Дзіцячаму садку споўнілася 45!

Санаторны дзіцячы садок №4 «Крынічка» адзначыў свой чарговы юбілей з дня заснавання. Гэту радасць разам з калектывам дашкольнай установы адукацыі падзялілі сябры, бацькі, галіновы прафсаюз і кіраўніцтва.

Упершыню садок расчыніў дзверы сваім маленькім выхаванцам 1 лютага 1978 года. З таго часу праз клапатлівыя рукі выхавацеляў і іх памочнікаў прайлі дзясяткі хлопчыкаў і дзяўчынак. Кожную раніцу тут абуджаюць цішыню шчаслівыя дзіцячыя галасы, песні і смех. У шасці групах выхоўваецца  93 дзіцяці, належны догляд і сваё сэрца якім аддаюць 40 членаў калектыву. Працэс першых пазнанняў праграмы дашкольнай адукацыі забяспечваюць 19 педагогаў. Навучыць лічыць, трымаць у руках аловак, маляваць і выводзіць на паперы літары – іх абавязак. Фарміраванню здаровага ладу жыцця і захаванню добрага саадчування садкоўцам дапамагаюць масажны і фізіатэрапеўтычны кабінеты, а таксама шматлікія рухомыя і спартыўныя гульні, якія праводзіць кіраўнік фізвыхавання Галіна Бусаўцова. На карысць дашкалятам прагулкі на свежым паветры і, канешне ж, каларыйная ежа. А рыхтуюць рознастайныя смачныя стравы повары Анастасія Кандрацьева і Наталля Гусакова. Музычна-спеўную культуру малышам вось ужо  37 гадоў прывівае Тамара Малкіна. Аддалі не адзін год прафесіі ў гэтай установе намеснік загадчыка Вольга Карчэўская і яе калегі Наталля Усанава, Ірына Карнеенка, Валянціна Брайцава і Ганна Рэшэтнікава.

Пракладалі сцяжынку да дзіцячых сэрцаў у розны перывяд і дзяліліся з імі сваім святлом і пяшчотай Ганна Зубарык, Ніла Джуганава, Надзея Тарасава, Ніна Ганжына, Алена Жылінская, Таццяна Кандрацьева, Валянціна Чырыкава, Надзея Цярэшчанка, Тамара Чысцякова, Алена Карась, Марыя Яфімовіч, Наталля Ляднёва, Тамара Саўкіна і іншыя. Нельга не успомніць прозвішчы загадчыкаў Яўгеніі Гузавец і Святланы Ткачук – яны шмат зрабілі для таго, каб рабятам тут было па-хатняму цёпла і ўтульна. Працягвае шматгадовыя традыцыі, арганізуе і вядзе работу садка Святлана Дуброўская.

Стварэнне станоўчых умоў для ўсебаковага і гарманічнага развіцця дзяцей, клопат пра іх здароўе і дабрабыт – асноўная задача калектыву. А аддача за гэтая турботы – шчаслівыя ўсмешкі дзятвы.

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика