Дыплом II ступені ў «Купалаўскіх чытаннях»

Адкрыты конкурс творчых і даследчых работ «Купалаўскія чытанні» праводзіўся ў мазырскай гімназіі, якая носіць імя славутага беларускага песняра, у дванаццаты раз. Ён сабраў каля 600 зацікаўленых юнакоў і дзяўчат з устаноў адукацыі Гомельшчыны. Чачэрскі раён на сёлетніх чытаннях, якія праходзілі ў сямі секцыях, прадстаўляла вучаніца гімназіі Сафія Лагойкіна.

Дзевяцікласніца раскрыла абраную для даследавання тэму, якая адлюстроўвае ўзаемасувязь краязнаўства і літаратуры, у «Духоўнай спадчыне». Пад кіраўніцтвам вопытнага педагога Валянціны Аляксееўны Дзегцяровай Сафія разглядала асаблівасці паказу калядных традыцый у паэме «Новая зямля» Якуба Коласа. Менавіта імкненне ладзіць сваё жыццё ў адпаведнасці з народнымі традыцыямі як унутраная духоўная патрэба беларусаў зацікавіла не толькі вучаніцу і настаўніцу падчас распрацоўкі тэмы, але і членаў журы. Гімназістка прадэманстравала свае інтэлектуальныя здольнасці і пры абароне, адказваючы на пытанні кампетэнтных спецыялістаў. У выніку сярод 32 работ даследчая праца Сафіі была адзначана дыпломам ІІ ступені.

Трэба дадаць, што гэта не першая перамога вучняў Валянціны Дзегцяровай у гэтым конкурсе. Некалькі год таму Ксенія Канашкова заняла першае месца. Поспех, як гаворыць Валянціна Аляксееўна, заключаецца ў захопленасці рабят, іх імкненні паглыбіцца ў вывучэнне культурнай спадчыны нашага народа, яго традыцый і звычаяў. Вельмі прыемна, што падрастаючае пакаленне праяўляе павагу да роднай мовы і літаратуры, якія натхняюць іх на розныя творчыя ініцыятывы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика