ДУМАЙ ПРА ХЛЕБ

448346
Гарант добрага ўраджаю – якаснае насенне. Гэта скажа любы палявод, а тым больш спецыяліст па раслінаводству. Як жа абстаяць справы ў раёне па падрыхтоўцы да будучага севу? Расказвае намеснік начальніка Чачэрскай раённай дзяржінспекцыі па насенняводству, каранціну і абароне раслін Г.КОРБАН:
– Каб правесці наступную веснавую сяўбу зерневых паспяхова і ўскласці на палявыя работы надзею аб важкім коласе, ужо сёння гаспадаркам Чачэршчыны неабходна падумаць пра нарыхтоўку насеннага матэрыялу. Пад ураджай будучага года ўсяго хлебаробам раёна трэба засыпаць і падрыхтаваць 1586 тон насення яравых зерневых і зернебабовых культур. Па стану на сённяшні дзень у наяўнасці маецца 919 тон, або 58% да задання. Падрыхтавана кандыцыйнага насення 804 тоны, або 51% да плана. Маруднымі тэмпамі вядзецца гэта работа ў КСУП “Вазнясенск” – гаспадарка на дадзены момант зусім не мае кандыцыйнага пасяўнога матэрыялу. У ААТ “Звязда” падрыхтавана 53 тоны (46%), у ААТ “МатнявічыАгра” забяспечылі толькі 24%, а палескія аграрыі змаглі засыпаць на захаванне і таго менш – 3 тоны. Згодна графіку, распрацаванаму і зацверджанаму камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гомельскага аблвыканкама, гэту работу неабходна правесці і забяспечыцца насеннем стопрацэнтна да 3 студзеня наступнага года.  У сувязі з чым хочацца звярнуць увагу аграномаў сельгаспрадпрыемстваў – трэба паскорыць тэмпы і справіцца з заданнем без прамаруджвання.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика