ПЕРШЫ ЎРАДЖАЙ ЦЫБУЛІ

Па розных прычынах у сельгаспрадпрыемстве “Батвінава”, якое штогод забяспечвала арганізацыі і насельніцтва цыбуляй, у гэтым годзе ўраджаю не будзе. Як высветлілася, яшчэ на пачатковым этапе было памылкова выбрана месца пасадкі, усходы аказаліся надзвычай рэдкімі, пазней дажджы залілі пасевы «слёзнай» культуры. Будзем спадзявацца, што гэтай вітаміннай гароднінай выручаць вытворцы сельгаспрадпрыемства “Роўкавічы”, дзе ў гэтым годзе ўпершыню пачалі вырошчваць цыбулю па дамоўленнасці з абласной арганізацыяй “Семовощторг”. Пакуль з 15 занятых цыбуляй гектараў тут убралі трэцюю частку. Як заўважыў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. Чарненка, пакуль накапалі 15 тон гэтай гародніны, ураджайнасць асвоенай культуры добрая. Вырашчанай цыбулі было б больш, каб не ахвотнікі пажывіцца за чужы кошт. Злодзеяў некалькі разоў затрымлівалі працаўнікі сельгаспрадпрыемства. Зараз на пераборцы цыбулі ў КСУП “Роўкавічы” заняты каля 10 чалавек. Магчымасць забяспечыць сябе карыснай гароднінай, без якой зімой не абысціся, актыўна выкарыстоўваюць гараджане.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика