ГЭТА ВАМ НЕ РЫА-ДЭ-ЖАНЕЙРА!

IMG_3497
Вясёлым і знаходлівым, маладым і гарачым, таленавітым і крэатыўным выпаў у гэтым месяцы шанец праявіць свае артыстычныя здольнасці і паказацца “ва ўсёй красе” на шырокую публіку. У мінулым месяцы на Чачэршчыне стартаваў міжрэгіянальны фестываль каманд КВЗ сярод працоўнай моладзі паміж Веткаўскім і Чачэрскім раёнамі. Яго ініцыятарамі сталі старшыні абодвух раёнаў, а непасрэднымі арганізатарамі выступаюць аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. У першым туры паказвалі сябе ў якасці самых кемлівых і жартлівых медыцынскія работнікі. На жаль, чачэрскім КВЗшчыкам не пашанцавала – яны прайгралі. Затое калі на аўдыторыю выйшлі ідэалагічныя работнікі, барацьба адбылася сур’ёзная. На гэты раз гульня праходзіла на веткаўскай тэрыторыі, але чачаране не спужаліся, хуценька адапціраваліся да абставін, агледзеліся і рынуліся ў гумарную атаку. Пра тое, хто яны, адкуль, што робіцца “у нас на двары” і якія “ходзяць чуткі” ідэолагі расказвалі ў тэатралізаваным і вершаваным варыянтах, з бадзёрасцю і асаблівым аптымізмам, раскрываючы ўвесь спектр творчых здольнасцяў і сцэнічнага майстэрства. Нашы ігракі дазволілі гаспадарам сцэны абыграць сябе на нейкую долю балаў – гульня завяршылася з лікам 16:16,4 на карысць гаспадароў.
– Аднак з рэзалюцыяй судзейскай калегіі не пагадзіліся ні гледачы, ні старшыні раёнаў, – удакладняе галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кацярына Цялегіна. – Разам са сваім пунктам гледжання Андрэй Чарненка і Віктар Дарашэвіч выказалі агульную думку балельшчыкаў адносна таго, што добрая гульня чачаран была адзначана недапушчальна нізка. І таму настойліва прапанавалі ўсё ж такі вывесці нашу каманду ў фінал.
Заўтра ў  г.Ветка зноў будзе шумна і весела – хто з педагогаў (а спаборнічаць паміж сабой будуць менавіта прадстаўнікі гэтай галіны) стане абараняць гонар свайго раёна на завяршаючым этапе, вырашыць трэці паўфінал. Мы ж спадзяёмся, што чачаране не падвядуць і прывязуць дадому верную перамогу. А пакуль яны хвалююцца перад дарогай, работнікі камунальнай службы адточваюць свой талент, вышукваюць цікавыя жарты і гумар, абдумваюць арыгінальны стыль каманды, бо хутка стаяць каля мікрафонаў прадстаіць ім. Сапраўды, конкурс вясёлых і знаходлівых – гэта вам не Рыа-дэ-Жанейра, тут гуляюць самыя жвавыя, камунікабельныя, кемлівыя і непасрэдныя. Паціснуць рукі пераможцам мы зможам у лютым 2014 года на фінале сезоннай гульні, якая магчыма пройдзе ў Чачэрску. Да новых сустрэч!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика