Фонды музея папоўніліся на 76 экспанатаў

Жыхар горада Мікалай Уласаў перадаў на захаванне ў гісторыка-этнаграфічны музей асабістыя дакументы і дзяржаўныя ўзнагароды сваіх блізкіх – 5 медалёў і 2 нагрудныя значкі, працоўныя кніжкі і фатаграфіі роду.

Яго дзед Іларыён Іванавіч Уласаў да вайны працаваў аграномам. У 1941-м быў прызваны ў армію. У адным з баёў папаў у акружэнне, але палону ўдалося пазбегчы. Жыў у брата на Кармяншчыне на акупіраванай ворагам тэрыторыі і быў сувязным партызанскага атрада, якім камандаваў Авер’ян Ушаў. Бацька Мікалая – Іван Іларыёнавіч – пэўны час быў старшынёй калгаса «Звязда», працаваў майстрам Чачэрскага будаўніча-мантажнага ўпраўлення, выкладаў вучэбныя прадметы ў прафтэхвучылішчы. Узначальваў аддзел райвыканкама па зямельнай рэформе. Маці Марыя Альбертаўна працавала начальнікам бюро тэхнічнай інвентарызацыі.

Цяпер гісторыя жыцця і працы нашых землякоў – у залатой скарбніцы летапісу чачэрскага краю.

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика