Лепшыя ў раёне на ўборцы кукурузы

Шмат клопату і намаганняў прыклалі аграрыі, каб забяспечыць кармавы стол грамадскага статка дастатковым рацыёнам харчавання. Адзін з галоўных кампанентаў штодзённых сняданкаў жывёлы – кукуруза. Гэтымі днямі перадавікі вытворчасці на ўборцы каралевы палёў прымалі віншаванні.

Каштоўныя падарункі і дыпломы пераможцаў раённага спаборніцтва лідарам краю разам са шчырай падзякай уручыла старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Анжаліка Краўчанка. На нарыхтоўцы кукурузы на сілас у гэтым годзе перамога за отарскім хлебаробам Андрэем Бураковым, які сабраў з палеткаў сяльгаспрадпрыемства 25763 тоны гэтай культурнай расліны. Яго калега Дзмітрый Міхайлаў стаў першым на Чачэршчыне, намалаціўшы на зерне 375 тон каралевы палёў. Перадавыя работнікі высока нясуць званне фаварытаў зялёнага жніва.

Прыемна, што за вопытнымі аграрыямі цягнуцца і маладыя кадры. На адвозцы здробненай масы вылучыўся 28-гадовы механізатар з ААТ «Звязда» Павел Турмасаў (на фота), ён даставіў з поля да сіласнай ямы і на корм жывёле 6647 тон «зялёнкі». Хлопец выбраў жыццё на вёсцы і прафесію земляроба, бо і сам ад зямлі. Таму і служыць ёй з адданасцю, любоўю і стараннем.

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика