ПАШАНА І ПРЭМІІ ЗА СТАРАННЕ

Нядаўна адбылося падвядзенне вынікаў раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, жывёлаводчых комплексаў і ферм раёна за паспяховае правядзенне летне-пашавага ўтрымання жывёлы з мая па верасень. Хто ж выйшаў на перадавыя пазіцыі? Пра тое нам расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга Ігнаценка:
– Улічваючы крытэрыі ўмоў спаборніцтва, сярод сельгаспрадпрыемстваў і МТФ, на жаль, не знайшлося лідара. А вось Людміла Ермакова з ААТ “Отар”, якая атрымала 147,9 тоны валавага надою малака ад кароў, а на адну галаву гэты паказчык склаў 2845 тон (або плюс 114 кг), стала пераможцам сярод аператараў машыннага даення. Да таго ж у яе групе захаванасць маладняку – стопрацэнтная. Людміла Мікалаеўна за сваё старанне заахвочана грашовай прэміяй у памеры 15 базавых велічынь. Вызначыліся плённай працай жывёлаводы па абслугоўванню БРЖ на дарошчванні: першае месца заняла Валянціна Баброва з ААТ “Отар”, валавая прывага жывёлы якой склала 13,5 тоны (+434,2% да адпаведнага ўзроўню мінулага года). У сярэднім за суткі яе гадаванцы тлусцелі на 1053 г., што амаль удвая больш мінулагодняга. Падзяжу цялят не дапушчана. Яна таксама атрымае прэмію15 БВ. Хачу заўважыць, што пры размеркаванні прызавых месцаў члены камісіі вырашылі некалькі адступіць ад звыклых правілаў і адзначыць стараннасць даглядчыцы Валянціны Музычэнка з КСУП “Батвінава”. Жанчына заўсёды значыцца на добрым уліку, паказвае неблагія вынікі і таму заслугоўвае пашаны. Валавая прывага ў яе групе жывёлы складае 12,9 тоны, сярэднесутачная – 834 г. Клапатлівую працаўніцу чакае грашовае ўзнагароджванне ў памеры 12 БВ. І апошняй, каму пашчасціла справіцца з пастаўленымі ўмовамі конкурсу, стала жывёлавод на дарошчванні з КСУП “Вазнясенск” Ніна Роева – вал 39 тон (прырост 121,8%), сярэднесутачныя прывагі – 870 г (+15 г), захаванасць пагалоўя – 98%. Як вынік яе клопату – грашовая прэмія ў памеры 15 БВ. Што ж, як кажуць, хто працуе, той і шчыруе. Віншуем пераможцаў і – у добры далейшы шлях!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика