ПА НАМАГАННЯХ І ВЫНІК

У гаспадарках раёна прайшлі справаздачныя нарады па надоях малака. Як паведаміла старшыня райкома прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга Ігнаценка, па выніках штомесячных спаборніцтваў сярод жывёлаводаў за жнівень сітуацыя наступная: вышэйшага паказчыка па валаваму надою малака дасягнулі аператары машыннага даення з ААТ “Отар” Святлана Цыбульская – 30 тон (надой на адну фуражную карову 556 кг) і Марыя Лісімава – 28,8 тон (555 кг). На трэці прыступак паднялася Лідзія Жлоба з ААТ “МатнявічыАгра” – яна надаіла ад свайго статка 24,6 тон сырадою (586 кг). За ёй падымае планку працоўных дасягненняў Любоў Точка з КСУП “Звязда” – 24,5 тон (472 кг), а завяршае гэты спіс лідараў Наталля Церахава з КСУП “Палессе” – 18,9 тон (370 кг на карову).
Рэзка выбіўся наперад і пакінуў далёка за спіной астатніх аператараў на адкорме Фёдар Курбацкі з ААТ “Отар”, які атрымаў за мінулы месяц 956 г сярэднесутачнай прывагі жывёлы, а яго калега з КСУП “Звязда” Рыгор Малашкін дасягнуў паказчыка ў 730 г. Сярод жывёлаводаў на дарошчванні вызначыліся Наталля Грыгарук з ААТ “Отар” – 1159 г,  Таццяна Юрчанка з КСУП “Палессе” – 1118 г, Валянціна Музычэнка з КСУП “Батвінава” – 943 г і Ніна Роева з КСУП “Вазнясенск” – 870 г. Пераможцы сацспаборніцтва атрымаюць грашовыя прэміі ў памеры ад адной да трох базавых велічынь.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика