НОЧ У БІБЛІЯТЭЦЫ

Шаноўныя чачаране, вам прадастаўляецца магчымасць стаць удзельнікам захапляльнага і цікавага відовішча. Калі вы наведаеце цэнтральную раённую бібліятэку сёння з 19.00 да 23.00 па адрасу в.Садовая,5, то ніколькі не пашкадуеце. Такога яшчэ не было!
З 19.00 да 19.20 гадзін Вам прадставяць тэатралізаваную кампазіцыю бібліятэкара “Кнігаўка”, а затым 10 хвілін для музыкальнай гасціннай “Паланіла музыка жывая”. Тайнікі з сюрпрызамі, настольныя гульні і лялечныя міні-прадстаўленні будуць паказаны з 19.30 да 20.30 на абанеменце дзіцячай бібліятэкі. Аматараў кнігі запрашаюць на бібліякафэ “Шалёнае чаепіцце” з 19.30 да 20.30. Затым на цэлую гадзіну дзверы расчыніць пляцоўка “Тэрыторыя прыгажосці”, дзе будуць дадзены майстар-класы візажыста і цырульніка. У гэты ж час на паўгадзіны прапануецца фотасесія “Чытанне ў інтэр’еры”. Для тых, хто любіць рызыку, – бяспроігрышная латарэя, а паназіраць за музейнымі экспанатамі старой тэхнікі можна на рэтра-выставе аудыаапаратуры. З 21.45 да 22.00 вы будзеце мець магчымасць прыняць удзел у хорар-квесце “Пасля заходу, або бібліятэчныя змярканні”. А завершыць святочную праграму ночы ў бібліятэцы музычны феерверк. Чакаем вас!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика