ПЕСНЯ Ў ПАДМОГУ

IMG_0326На перыяд уборачнай кампаніі агітбрыгады з ліку артыстаў Чачэршчыны вырашылі аказаць маральную падтрымку хлебаробам і арганізавалі для працаўнікоў вёскі шэраг міні-канцэртаў. Прычым чачаране радавалі сваім артыстычным майстэрствам не толькі мясцовых камбайнёраў.  Народны калектыў “Меркулавіцкія вячоркі” завітаў да кармянскіх механізатараў, дзе на зернетаках вёсак Ворнаўка і Багданавічы, а таксама на хлебным палетку каля Сапажкоў поруч з вясёлай песняй  падаравалі суседзям некалькі хвілін добрага настрою. А чачэрскіх аграрыяў віталі на КЗС “Старыя Малынічы” і ў полі каля в.Бердыж удзельнікі народнага вакальнага ансамбля “Жывыя крыніцы” з Кармяншчыны. Гарманічнае спалучэнне прыемных слоў, рытмічнай мелодыі, адкрытых позіркаў і цёплых сардэчных адносін не так ужо і мала для тых, хто гадзінамі знаходзіцца за рулём сельскагаспадарчай тэхнікі. Няхай ведаюць, што ў сваёй высакароднай справе яны не адзінокія.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика