калектыўныя агляды становішча будынкаў

На мінулым тыдні пачаліся перадсвяточныя калектыўныя агляды становішча будынкаў, вытворчых і прылягаючых тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый горада. У аўторак дэлегацыя пад началам старшыні райвыканкма І.І.Кома, у склад якой уваходзілі таксама прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Чачэрска, далі першую адзнаку гэтай рабоце. Кожны мог ацаніць санітарнае становішча і знешні эстэтычны выгляд вытворчых будынкаў і прылягаючых тэрыторый па пяцібальнай шкале. Але і без таго з агульнай колькасці выдзяляліся самыя дагледжаныя тэрыторыі. Многім спадабаліся кветнікі і малыя архітэктурныя формы каля стаматалагічнага цэнтра, кінавідэапрадпрымства, тэрыторыі графскага маёнтка працоўны калектыў і гурткоўцы раённага Цэнтра творчасці пастараліся больш за астатніх – усё вакол зіхаціць ад суквеццяў летніх зёлак і яркіх вобразаў казачных герояў. Шыкоўная альтанка ўстаноўлена для адпачынку работнікаў і кліентаў станцыі тэхнічнага абслугоўвання, што адчыніла свае дзверы для вадзіцеляў аўтатранспарта некалькі дзён назад. “Дадзены агляд – толькі пачатак, стартавая пляцоўка, — сказаў на завяршэнне І.І.Ком. – Думаю, што юбілей Чачэрска мы сустрэнем с годнасцю, ліквідуем усе пустыры і зробім наш горад вялікім кветніком, сапраўдным аазізам”.
Калектыўныя агляды будуць працягвацца да 16 верасня.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика