ПАСПЕЛІ ЯБЛЫКІ Ў САДАХ

Пад гарачымі промнямі жніўня налілася салодкім сокам садавіна ранніх гатункаў, і таму першыя кілаграмы лішкаў яблык сёння гатова прыняць ад насельніцтва Чачэрскае райспажыўтаварыства. У горадзе адкрыты 3 кропкі прыёму сыравіны – па вул.Акцябрская, каля магазіна “Забота” і на гароднінасховішчы райспажыўтаварыства ў мікрараёне Крэмень. На вёсках яблыкі можна здаць у магазіны. Цана за кілаграм прадукцыі – 120 рублёў. Чачаране спяшаюцца абтрусіць свае сады і такім чынам зарабіць дадаткова грошы для ўласных патрэб.
Чачэрскі вінаробчы завод прымае яблыкі толькі ад арганізацый і прадпрыемстваў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика