ВУЛІЦЫ НАШАГА ГОРАДА

IMG_0342Гісторыя нашага горада пачыналася з малага – калісьці, у далёкім 1726 годзе,  Чачэрск налічваў усяго сем вуліц з 109 хатамі. Галоўнай з іх была вуліца ад “Замкавай да Вялікай брамы”, на якой стаяў касцёл і працаваў базар са скарбавай карчмой, а таксама тры крамы. На галоўнай вуліцы знаходзілася 18 домаўладанняў, з якіх пяць – яўрэйскіх. Цяпер гэта вуліца носіць назву Цвяточная. Другая вуліца насіла назву “вуліца ад царквы Св.Спаса да астрогу”, цяпер – Камсамольская. Трэцяй была “вуліца да форткі Падольскай”, мяркуемая самая доўгая вуліца, так як на ёй стаяла 26 хрысціянскіх дамоў і дзве хаты свяшчэннікаў Прачысцінскай царквы.  На чацвёртай, “вуліцы ад царквы Прачысцінскай да школы жыдоўскай”, знаходзілася двевяць падворкаў і яўрэйская школа – сёння мы называем яе вуліцай Пушкіна. Пятая ў гэтым спісе “вуліца ад царквы Мікольскай да Уваскрэсенскай” з 11 падворкамі, дзвума “плацамі” свяшчэннікаў і адным пустым пасля двара пана Бутвілаўскага: у ХІХ стагоддзі былі в.Уваскрэсенская (Інтэрнацыянальная) і Мікольская (Піянерская). Назва “вуліца каля астрогу” адносілася да шостай вуліцы, цяпер гэта завулак Вадастокавы. І сёмая вуліца “Новыя плацы” складалася з 10 хрысціянскіх хат.
Існавалі і так званыя развернутыя назвы вуліц, якія ўключалі ў сябе прозвішчы канкрэтных жыхароў горада: вуліца пасля пагарэлага ў Замкавым горадзе Яна Чумака, вуліца пасля пагарэлага Ермалая Белага, вуліца Пустэча пасля ўдавы Вольскай і іншыя. Але, пагадзіцеся, няма лепшай назвы, чым сучасныя: і кароткія, і трапныя, і яркія.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика