У ЧАКАННІ НАВАСЕЛЛЯ

Больш шасці гадоў Чачэрскі сельскі Савет размяшчаўся ў горадзе, у будынку з маленькімі, непрыстасаванымі памяшканнямі. На адной з апошніх сесій дэпутаты райсавета падтрымалі прапанову старшыні сельсавета Т.С. Новак аб пераносе цэнтра вясковай улады ў аграгарадок Отар.
У будынку, дзе знаходзіцца зараз адміністрацыя ААТ “Отар”, выдзелены тры кабінеты.
— Пераезд мэтазгодзен — гэта адназначна, — упэўнена Таццяна Сямёнаўна. — І зусім не апраўданы магчымыя нязручнасці для насельніцтва. Только ў аграгарадку Отар пражывае сёння каля 400 чалавек. Шмат пытанняў можна будзе вырашаць больш аператыўна. А значная колькасць даведак зараз выдаецца па запытах розных устаноў па прынцыпу “адно акно”.
Да таго ж для зручнасці вяскоўцаў у населеным пункце Кавалёў Рог двойчы на месяц старшыня сельсавета будзе весці прыём грамадзян.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика