Ажурныя ўзоры як мелодыя душы

Выбіраючы дарогу жыцця, Таццяна Кірушкіна скончыла Гомельскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж народных мастацкіх промыслаў.

Але адразу пайсці працаваць па спецыяльнасці не атрымалася. І ўсё ж лёс прывёў яе туды, дзе яна знайшла прымяненне свайму таленту, раскрыла творчыя здольнасці і дала волю багатай унутранай фантазіі – у раённы цэнтр рамёстваў, фальклору і этнаграфіі. Таццяна адразу ўлілася ў працэс, лёгка сышлася з калегамі, накірункам работы выбрала для сябе выцінанку – розныя ўзоры з паперы. У калекцыі спецыяліста кветкавыя рэпрадукцыі, біблейскія сюжэты, персанажы славянскай міфалогіі і фрагменты святаў праваслаўнага каляндара. Гэта тонкая работа патрабуе не толькі ўседлівасці і дакладнасці, але і навыкаў мастака. Бо найперш неабходна намаляваць тое, што потым стане прадметам захаплення. У апошні час выцінанка стала адным з папулярных накірункаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці беларусаў, яе шырока прапагандуюць у школах і клубных установах. Творчыя работы Таццяны ўжо адправіліся заваёўваць прызнанне ў абласным конкурсе аматараў народнага мастацтва. А наперадзе ў майстрыцы – новыя цікавыя ідэі і пошукі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика