Талент нараджае дзіўныя рэчы і перамогі

Новыя дасягненні папоўнілі скарбонку творчых перамог навучэнцаў раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, а таксама іх настаўнікаў.

Аб’яднанне па інтарэсах «Чароўная майстэрня» педагога Алены Родзіч дзейнічае ўжо трэці год. Дзяўчаты з першай гарадской школы і гімназіі вырабляюць цікавыя падзелкі з фетру. Упрыгожванні на валасы для юных модніц, разнастайныя бірулькі, сувеніры і навагоднія цацкі – тое, над чым працуюць маленькія чараўніцы. Гурток наведваюць 12 чалавек тройчы на тыдзень. Дзяўчынкам падабаецца іх занятак, а тым больш атрымоўваць за гэта ўзнагароды.

«Чароўная майстэрня» прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Калядная зорка». На абласным этапе за арыгінальную творчую ідэю і тэхніку выканання рабяты атрымалі дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Сувенір-падарунак». Аднак гэта не адзіная перамога гурткоўцаў РЦТДіМ. Выхаванцы аб’яднання па інтарэсах «Каларыт» (кіраўнік Таісія Бычкова) заваявалі першае месца ў намінацыі «Арт-анімацыя» за майстэрства, фантазію і мастацкі падыход пры стварэнні відэароліка.

Трэба адзначыць, што ў гэтым жа конкурсе добры вынік паказалі таксама вучні гімназіі і іх педагог Вольга Пікалёва – у намінацыі «Беларуская зіма» майстэрства і талент прынеслі чачаранам ганаровае 3-е месца.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика