“ПАД БАЯН І БУБеН ЕСЯЛІЦЦА БУДЗЕМ…”

Шырока раскінула “рукі” шумлівая неспакойная вёска Меркулавічы. Тут і там завіхаюцца людзі, пяюць пеўні, басанож “лётаюць” па вясковых вуліцах малыя дзеці. Сваё існаванне населены пункт пачаў дзесьці ў пачатку ХVІІІ стагоддзя і зараджалася жыццё з 7 дымоў, а ўсе сяляне мелі прозвішча Кулагін. Праз стагоддзі яна стала засяляцца новымі жыхарамі, і зараз у Меркулавічах налічваецца 205 двароў з колькасцю насельніцтва 519 чалавек, у тым ліку дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў – 116.
У мінулую суботу вёска святкавала сваё свята, на якое сабралася ўся акруга. На гулянне запрасілі старажыла — Марыі Фядосаўне Андрэйчыкавай у гэтым годзе спаўняецца 87 гадоў. Самы маленькі жыхар Меркулавіч Ксенія Сцепанцова парадавала бацькоў з”яўленнем на свет 2 красавіка гэтага года. Успамінамі пра гады ваеннага ліхалецця можа падзяліцца ветэран Другой Сусветнай І.І.Новікаў. На мерапрыемстве віншавалі дбайных гаспадынь за лепшае падвор”е Надзею Кірэеву і Наталлю Захарчук. У сумесным шлюбе рука аб руку прайшлі 50 год залатыя юбіляры – муж і жонка Валянціна Яфімаўна і Васіль Якаўлевіч Новікавы, Валянціна Іванаўна і Леанід Іванавіч Павідзіш і Іван Сцяпанавіч і Надзея Барысаўна Капралавы. Усім запрошаным паважаным вяскоўцам артысты з суседняга Буда-Кашалёўскага раёна і мясцовыя пявунні падаравалі музычныя хвіліны радасці, а ад гаспадаркі – каштоўныя падарункі.
Цікава было паназіраць за конкурсам выпечкі і справамі рук майстрыц-вышывальшчыц, паўдзельнічаць у розыгрышы латарэі і інш. Задаволеныя жыхары Меркулавіч з душой адпачылі на свяце і маглі падзяліцца з аднавяскоўцамі апошнімі навінамі, за што вельмі ўдзячны арганізатарам святочных дзей.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика