Отарскія аграрыі ў лідарах на ўборцы кукурузы

Падвялі рысу пад уборкай кукурузы на зерне ў ААТ «Отар». Згодна плану, з гэтай мэтай пад жатку камбайна CLAAS сёлета трэба было пусціць 105 гектараў каралевы палёў.

На адказных участках аднымі з лепшых шчыравалі на карысць гаспадаркі і агульны дабрабыт механізатары Сяргей Мінянкоў і трактарыст на адвозцы Дзмітрый Гецікаў. Абодва ў галіне сельскай гаспадаркі шмат гадоў, не аднойчы атрымлівалі за перадавы вопыт прэміі і ганаровыя граматы. Выконвалі шырокі спектр розных задач, ад культывацыі глебы да ўборкі збожжа і інш. Заўсёды ў авангардзе Дзмітрый Леанідавіч. А сёлетні сезон для аграрыя асабліва радасны – зусім нядаўна яму даверылі кіраваць новенькім МТЗ-1221. Усе механізмы і дэталі працуюць без збояў, у кабіне трактара ўстаноўлены кандыцыянер, роўна гудзе толькі што з завода матор. Адным словам, умовы створаны самыя належныя. А гэта стымул да поспеху.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика