Па турыстычным маршруце прайшлі дарогай памяці

Дзень беларускіх студэнцкіх атрадаў сабраў разам дзяўчат і юнакоў Чачэршчыны на турыстычным маршруце па гістарычных мясцінах Чачэрска.Пазнавальную экскурсію па гарадскіх адметнасцях для байцоў студатрадаў па традыцыі правяла ветэран маладзёжнага руху Валянціна Пранкевіч.


Такія міні-паходы сталі пастаяннымі для рабят малодшага ўзросту і падлеткаў. Стартаваўшы ад Алеі Герояў, удзельнікі прайшлі па вуліцы Савецкай да помніка на Замкавай гары. Па дарозе Валянціна Васільеўна расказвала пра тое, якім Чачэрск быў раней, дзе размяшчаліся графская стайня, дом упраўляючага графа Чарнышова, нямецкія казармы і бомбасховішча. Рабяты з цікавасцю слухалі пра далёкае мінулае і даведаліся, у якім годзе на месцы пладовага сада былі пабудаваны аўстастанцыя, дзіцячы садок №4, калі ўзнік будынак былой фабрыкі мастацкіх вырабаў і вузел паштовай сувязі. Іх здзівіла навіна, што раней на Савецкай быў драўляны тратуар. З трапяткім хваляваннем пераступілі граніцу старога горада і пастаялі ў смутку на месцы фашысцкай шыбеніцы, дзе ворагі жорстка распраўляліся з сем’ямі камуністаў, партызан і тых, хто ім спачуваў. Каля помніка загінуўшым хвілінай маўчання ўшанавалі памяць абаронцаў Радзімы і зрабілі агульнае фота. На завяршэнне міні-пахода, як напамін аб сустрэчы, кожны атрымаў невялічкі сувенір з сімволікай беларускіх студатрадаў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика