Аляксандр Каплуноў і Уладзімір Дзятлаў лідыруюць на сяўбе кукурузы

На Чачэршчыне працягваюцца веснавыя работы па падрыхтоўцы глебы і на сяўбе кукурузы. Лепей за ўсіх з гэтай работай спраўляюцца працаўнікі сяльгаспрадпрыемства «Звязда».

Механізатар Аляксандр Каплуноў хоць і малады, але сваю справу ведае добра і дасягае станоўчых вынікаў працы не першы год. Вось і зараз ён паказвае лепшую практыку на дыскаванні – на сённяшні дзень апрацаваў 2 350 гектараў зямлі. А яго старэйшы калега Уладзімір Дзятлаў засеяў каралевай палёў ужо больш 1000 га. За добрасумленную працу і старанні аграрыі прымалі віншаванні ад старшыні райкама прафсаюза АПК Анжалікі Краўчанка. Падарунак і падзяку за плён Аляксандру Каплунову таксама выказала маладзёжны лідар раёна Ана Арлова.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика