На падрыхтоўцы глебы майстар-клас ад Міхаіла Мінянкова

Вялікі аб’ём на ворыве глебы ў сельгаспрадпрыемстве «Отар» выконвае Міхаіл Мінянкоў. Ужо шмат гадоў аграрый заняты на палявых работах – вясной і ўвосень рыхтуе зямельныя ўчасткі да сяўбы яравых і азімых культур.

Тэхніка заўсёды ў належным стане, што дазваляе абыйсці ў дзень да 60 гектараў пасяўнога кліну і якасна іх апрацаваць. Сёння гэта работа праводзіцца на палетках пад кукурузу, якую у ААТ «Отар» мяркуюць размясціць на плошчы 1300 гектараў. Апрацоўка глебы – важны момант. Такім чынам павышаецца ўрадлівасць глебы, паляпшаюцца ўмовы для росту і развіцця сельгаскультур. Галоўнае – усё зрабіць у тэрмін.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика