ТАБЕ, ЧАЧЭРСК, МЫ ПЕРАМОГУ ПРЫСВЯЧАЕМ

У чарговы раз VI адкрыты абласны фестываль творчай моладзі “Пад белымі крыламі”, які па традыцыі праходзіць на Буда-Кашалёўшчыне, прынёс поспех юным чачаранам. Адчыніць музычнае свята было дадзена права двухкратнай пераможцы фестывалю, дыпламантцы Ірыне Корхавай. У ліку канкурсантаў выступалі і ўдзельнікі танцавальнага гурта раённага цэнтра дзіцячай творчасці “Медс”, кіраўніком якога з’яўляецца Дзмітрый Сімакоў. Танцавальны нумар “Беларускія пацешкі” не застаўся без увагі з боку журы. Жаночы гурт у намінацыі “Народна-сцэнічны танец” заняў ганаровае трэцяе месца. Прытым даведаліся аб гэтым рабяты аж за поўнач, калі весяліліся на дыскатэцы з удзелам лепшых дзі-джэяў сталіцы Беларусі. Таму вярталіся дадому не толькі з дыпломам, але з радасцю і пачуццём гонару за родную Чачэршчыну. Дарэчы, гэтую перамогу юныя танцоры прысвяцілі менавіта роднаму гораду напярэдадні святкавання яго 850-годдзя.
Таццяна ЯКУБОЎСКАЯ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика