работы па навядзенню чысціні

У Год роднай зямлі на тэрыторыі Нісімкавіцкага сельсавета вядуцца работы па навядзенню чысціні і парадку. За кошт выдзеленых грошай ужо праведзены рамонт могілак у Нісімкавічах і Іванаўцы, вырублены кустарнікі і пастаўлена новая агароджа. Стала значна прыемней зайсці на могілкі п.Ключавы і в.Валосавічы. Вялікія планы ў старшыні Савета Ж.Малінавай наконт змянення знешняга выгляду аграгарадка Нісімкавічы. Пачата замена агароджы па вуліцы Цэнтральная, на месцы былога дзіцячага садка плануецца арганізаваць зону адпачынку, на якой абсталююць дзіцячую пляцоўку з гушкалкамі, малыя архітэктурныя формы ў выглядзе матрошак, кветнікі. Для адпачываючых рыхтуюцца 4 драўляныя альтанкі. “Значную дапамогу нам аказваюць работнікі мясцовай школы і камунальнага ўчастка. З іх удзелам работа ідзе куды хутчэй, дзякуй ім за паразуменне,” — гаворыць Жана Мікалаеўна. Трэба адзначыць актыўнасць у працэсе барацьбы за прыгажосць роднага краю калектыву нісімкавіцкай СШ. Яны падаюць добры прыклад сваім аднавяскоўцам.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика