Адным з першых прыступіў да сяўбы Анатоль Круглікаў

Адзін за другім у поле на сяўбу яравых культур выйшлі трактары з сеялкамі, актыўна прыступілі да закладкі падмурка пад новы ўраджай каласавых 6 гаспадарак раёна.

У падтрымку вяскоўцам выехала тэхніка ААТ «Чачэрскагратэхсервіс», сёння яна шчыруе на тэрыторыях роўкавіцкай, матнявіцкай і батвінаўскай гаспадарак. Як заўсёды, адным з першых на Чачэршчыне вывеў пасяўны агрэгат «HORSH» на аўсяны палетак механізатар ААТ «Отар» Анатоль Круглікаў. Аграрый штогод у лідарах падчас важнай сельскагаспадарчай кампаніі, з аптымізмам і здаровай працоўнай хваткай дае надзейны задзел на цяжкі колас. Перад хлебаробамі пастаўлена задача завяршыць пасяўную да 10 красавіка, а затым прыйдзе час брацца за кукурузу. Дарэчы, некалькі гадоў запар Анатоль Круглікаў у перадавіках і на гэтым этапе вясковых турбот. Па выніках працоўных спаборніцтваў неаднарозова адзначаўся граматамі і каштоўнымі падарункамі свайго сельгаспрадпрыемства і райкама прафсаюза АПК. Паралельна з сяўбой на палетках ідзе закрыццё вільгаці, праводзіцца ворыва і баранаванне глебы, а таксама працягваецца падкормка азімых азотам. Адным словам, вясна дала адмашку новаму колазвароту палявых работ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика